pict На главную сайта   Все о Ружанах pict
pict  

Наталля ПРАКАПОВІЧ.

ПОМНІКІ
МАСТАЦКАГА ТКАЦТВА
З РУЖАН.

См. этот текст в переводе на русский язык.

 

Арнаты. 18 ст.

Багатая і слаўная ружанская зямля рознымі выдатнымі і трагічнымі гістарычнымі падзеямі, вядомымі асобамі, мастацкімі традыцыямі, руплівымі працаўнікамі, навакольнымі краявідамі і, безумоўна, сучаснымі дасягненнямі.

Найперш, калі зараз упамінаюць пра мястэчка Ружаны, узгадваецца шыкоўны палац Сапегаў. І сапраўды, менавіта зімем Сапегаў звязана даўняе гістарычнае і культурнае развіццё дадзенага рэгіёну Беларусі. Фундацыі гэтага магнацкага роду садзейнічалі развіццю культуры і эканомікіРужаншчыны на працягу некалькіх стагоддзяў нашай мінуўшчыны. Аб мастацкай каштоўнасці спраўСапегаў нам вядома даволі шмат, а вось эканамічная сфера іх дзейнасці застаецца па-за ўвагай многіх даследчыкаў даўніны. Зразумела, што ўвасаблялі розныя планы, праекты і памкненні заможных феадалаў простыя мясцовыя таленавітыя жыхары — сяляне і мяшчане, што належалі ружанскім уладарам, якія рупліва бераглі спадчыну папярэдніх часоў, старанна перадавалі яе з пакалення ў пакаленне.


Далматыка. 18 ст.

Асабліва багатыя традыцыі Ружаншчына мела ў вырабе і аздабленні мастацкіх тканін. Наогул, ткацкая справа — гэта адзін з найбольш старажытных заняткаў нашых продкаў. Спачатку ён існаваў у сялянскім асяроддзі, з XV ст. — развіваўся таксама ў рамесніцкіх майстэрнях і цэхах, а ў XVIII ст. быў яшчэ пастаўлены на прамысловую аснову на мясцовых прыватных мануфактурах. Вядома, што дзесьці каля 1721 г. пры Ежы Станіславе Сапегу (1667 – 1732) у Ружанах ужо існавала невялікае прадпрыемства па вытворчасці ўзорных паясоў (так званых “слуцкіх”). Аднак сапраўдны “прамысловы бум” пачаўся ў тутэйшых сапегаўскіх уладаннях у канцы XVIII ст., калі князь Аляксандр Міхал (1730 – 1793) адкрыў у Ружанах іншыя вотчынныя мануфактуры, дзе працавалі ўручную ў асноўным яго прыгонныя сяляне (гэта праца замяняла ім выкананне паншчыны ў маёнтку гаспадара і не аплочвалася), а таксама местачкоўцы і запрошаныя наёмныя замежныя майстры. На той час у мястэчку дзейнічала шмат прадпрыемстваў — гэта мануфактуры па вытворчасці якаснага сукна, палатна, коўдраў, шаўковых, атласных і байкавых тканін, слуцкіх паясоў, абрусаў з гербамі Сапегаў, шпалераў, бялізны і інш. У 1791 г. каля мясцовага палацу дзеля навучання сялян ружанскага маёнтка дасканалай працы сукнаробаў было нават зроблена ўзорнае прадпрыемства з новым абсталяваннем, якое складалася з 20-ці прадзільных станкоў і 8-мі для часання шэрсці, прэса і фарбоўні з 6-цю катламі і іншымі механічнымі прыстасаваннямі.

Тканіны і цяпер з’яўляюцца адным з найбольш цікавых відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якое вельмі цесна звязана з народнай творчасцю і густам. У той час яны прызначаліся для самых разнастайных мэт — аздаблення інтэр’ераў шляхецкіх палацаў, вытанчанай мэблі, царкоўнага рыштунку і вырабу адзення. Ружанскія суконныя вытворчасці забяспечвалі ў першую чаргу патрэбы ўласных гаспадароў і, канечне, ішлі на продаж, прыносіўшы даволі ста-більны прыбытак уладарам. Сярод розных твораў ружанскіх майстроў ткацкай справы XVII – XVIII ст.ст. беларускія мастацтвазнаўцы вы-дзяляюць перш за ўсё адзенне царкоўнаслужыцеляў — так званыя арнаты ідалматыкі. Арнаты — гэта верхняе літургічнае адзенне рымска-каталіцкага духавенства. Арнатзвычайна складаецца з дзвюх аднолькавых палотнішчаў, закругленых унізе і замацаваных плечавымі швамі. Ён апранаецца паверх іншага адзення святара. Вялікую цікавасць для знаўцаў прадстаўляюць пяць каштоўных і добра захаваных арнатаў мясцовай вытворчасці, якія былі выяўлены ў старадаўнім Свята-Троіцкім касцёле дамініканцаў у Ружанах.


Арнат. 1617 г.

 


Арнат. 17 ст.

Багатая і слаўная ружанская зямля рознымі выдатнымі і трагічнымігістарычнымі падзеямі, вядомымі асобамі, мастацкімі традыцыямі, руплівымі працаўнікамі, навакольнымі краявідамі і, безумоўна,сучаснымі дасягненнямі.

Да канца XVIIІ ст. (час стварэння прыкладны — 1778 – 1807 г.г.)адносяцца два арнаты, сшытыя са слуцкіх паясоў. На адным з іх ёсць нават імя аўтара, што сустракаецца даволі рэдка, — “Лео Мажарскій”,на другім надпіс амаль поўнасцю страчаны, але, мяркуюць, што стварыў яго той жа самы майстар. Леан Маджарскі (каля 1740 - 1811)  — гэта армянскі майстар-ткач родам з Турцыі, які разам з бацькам быў запрошаны для працы на нясвіжскай і слуцкай мануфактурах (так званых “персіярнях”) Радзівілаў. Менавіта творчасць сям’і Маджарскіх садзейнічала ўзнікненню такой яркай з’явы беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, як “слуцкія паясы”, у выкананні якіх яскрава спалучыліся мастацкія традыцыі Усходу - Малой Азіі, Сірыі, Персіі — і мясцовыя густы і ўменні народных творцаў.

Яшчэ адзін арнат XVIIІ ст. быў выкананы з тканін розных тыпаў — французскага муару, шоўку, пафарбаванага ільну, апрацаванага на мясцовай мануфактуры. Усе творы ўпрыгожваліся рэльефнай залатой вышыўкай, залатымі прадзенымі ніткамі, фарбоўкай і каштоўнымі камянямі. У Дзяржаўным мастацкім музеі таксама захоўваюцца два тутэйшыя арнаты трэцяй чвэрці XVIII ст. Абодва яны выкананы з шоўку і ўпрыгожаны залатой і рознакаляровай шаўковай вышыўкай, карункамі з залатых пра-дзеных нітак.

У дамініканскім касцёле даследчыкамі мастацтва была знойдзена таксама далматыка (літургічнае адзенне святароў), датаваная сярэдзінай XVIIІ ст., створаная ружанскімі сукнаробамі з атласу і ўпрыгожаная залатым галуном, бліскаўкамі, шаўковымі і залатымі ніткамі.

З пачатку ХІХ ст. ружанская суконная вытворчасць паступова перастала належаць Сапегам — некаторую ім удалося прадаць самастойна, астатняя была прымусова канфіскавана ў дзяржаўны скарб (за ўдзел у антыцарскай дзейнасці) і знайшла новых уладальнікаў. Большая частка прадпрыемстваў была куплена за адну тысячу рублёў тутэйшай заможнай яўрэйскай сям’ёй Пінесаў. Акрамя іх суконнымі мануфактурамі, як старымі, так і новымі, на працягу ХІХ — пачатку ХХ ст.ст. таксама валодалі прадпрымальнікі Закіны, Шліамовічы, Полякі, Берман, Сыркін, Кажніцкі і іншыя. Трэба адзначыць, што ў другой палове ХІХ ст. мястэчка Ружаны было адным з асноўных цэнтраў ткацтва і сукнавытворчасці не толькі ў пружанскім рэгіёне, але і на тэрыторыі ўсёй сучаснай Беларусі. Аднак, у выніку неаднаразовых эканамічных крызісаў на мяжы стагоддзяў падаўляючая большасць дробных мануфактур нашых зямель, у тым ліку ружанскіх, даволі хутка разарылася і перастала існаваць, саступіўшы месца больш развітым і магутным фабрыкам і заводам іншых прамысловых раёнаў (у прыватнасці, Беластоцкага). Традыцыі мясцовага прамысловага мастацкага ткацтва былі страчаны, а занятак захаваўся толькі як дапаможны сялянскі промысел да сярэдзіны ХХ ст..

 

Наталля ПРАКАПОВІЧ.

4,11 верасьня 2008.

г. Пружаны.

Газета для вас > №36-37, 5-19 верасня 2008 года,

г. Ружаны.

 

Яндекс.Метрика