На главную сайта   Все о Ружанах

 

ВАЙНА
1812 ГОДА

См. этот текст в переводе на русский язык.

Паражэнне ў паўстанні не зламала сапраўдных патрыётаў сваёй краіны. Увесь час яны толькі чакалі моманту, каб зноў выйсці на першы план у барацьбе за незалежнасць. І, як не дзіўна, на працягу паўстагоддзя выпала беларусам, літоўцам і палякам некалькі шансаў, каб спраўдзіць свае запаветныя мары. Але гэта за аднаго боку, з іншага ўсе гэтыя спробы атрымаць незалежнасць зноў неслі разбурэнне і знішчэнне насельніцтву нашай краіны.

12 чэрвеня армія імператара Напалеона хлынула ў Расію. На працягу тыдня ў межы Расійскай імперыі ўступіла 448 тыс. чалавек (з 647 тыс.) пры 1372 гарматах. Астатнія войскі ўступілі на тэрыторыю Беларусі летам і восенню 1812 г. у якасці падмацаванняў.

У гэты час у межах Літвы, Беларусі і паўночнай Украіны былі сканцэнтраваны тры рускія арміі: 1-я Заходняя генерала М.Б. Барклая дэ Толі (каля 120 тыс. чалавек, 580 гармат, штаб у Вільні); 2-я Заходняя генерала П.І. Баграціёна (каля 49,5 тыс. чалавек, 180 гармат, штаб у Ваўкавыску, галоўная кватэра ў горадзе Пружаны); 3-я Заходняя генерала А.П. Тармасава (каля 44 тыс. чалавек, 168 гармат, штаб у Луцку); і рэзервовы корпус генерала Ф.Ф. Эртэля (37,5 тыс. чалавек) каля Мазыра. Усяго Расія ў пачатку вайны здолела супрацьпаставіць войску Напалеона толькі 317 тыс. чалавек.

1-я і 2-я Заходнія рускія арміі пачалі адыход з мэтай злучэння, ушчыльную за імі рухаліся напалеонаўскія войскі. Беларусь стала арэнай жорсткіх ваенных дзеянняў. Да пачатку жніўня пераважная частка Беларусі была занятая французскімі войскамі, акрамя поўдня (Мінская губерня), поўначы (Віцебская губерня) і Бабруйскай цытадэлі, абаронцы якой вытрымалі ўсе прыступы праціўніка.

Трэцяя руская армія генерала Тормасова, апынуўшыся ў глыбокім тылу на Валыні, прыкрываюць паўднёва-заходнія вобласці і Кіеў ад правага крыла Напалеонаўскай арміі, у складзе якой знаходзіліся аўстрыйскі і саксонскі карпуса генералаў Шварцэнберга і Ранье.

Французскі корпус Шварцэнберга прызначаўся для абароны Варшаўскага герцагства. 22 чэрвеня ён заняў Брэст і атрымаў ад Напалеона новы загад – ісці праз Слонім і Нясвіж для злучэння з галоўнымі сіламі. У якасці заслону супраць Тармасава стаў корпус Ж.Л.Э. Рэнье.

 
Генерал Баграціён
 
Генерал Тармасаў

Армія Тармасава пачала баявыя дзеянні толькі 3 ліпеня партызанскім набегам на прыгранічныя мястэчкі герцагства. У сваім прадпісанні ад 6 чэрвеня 1812 года ваенны міністр Барклай дэ Толі шле генералу Тармасаву наступнае распараджэнне:

"Собрав вверенную Вам Армию, сделайте движение вперед и решительно действуйте во фланг и тыл неприятельских сил, устремленных против князя Багратиона, который взял направление на Слуцк к Бобруйску, неприятель же, переправясь у Зевота, следует к Пинску. Его Величество, уверенный в Вашей опытности и мужестве вверенной Вам Армии, совершенно надеется, что Ваше высокопревосходительство произведет наступательные действия, Вам предначертанные с той решительностью, которая свойственна храброй Российской Армии".

6 ліпеня Тармасаў пачаў рухацца са Луцка на Кобрын..

Ведая, што армія генерала Тармасава можа прынесці шмат непрыемнасцей ў тылу ворага, Напалеон загадаў саксонскаму генералу Ранье пераправіцца ў Валынскую губерню, зрабіў у канцы распараджэння наступнае заключэнне:

"Тормасов ничтожен перед Вами, у него остатки трех батальонов, плохие рекруты, негодные в дело. Русские рассказывают, что к нему идут полки из Крыма и Дуная, все это вздор: султан не утвердил мира и русские теперь посылают новые войска в Молдавию. Обстоятельства дел таковы, что мы угрожаем Москве и Петербургу, и когда же тут думать Тормасову о наступательных действиях с его жалкими войсками.".

Атрымаў загад ад Аляксандра Першага, генерал Тармасаў павярнуў свае баявыя дзеянні на тэрыторыі Брэстчыны, якая ўваходзіла ў склад Гродзенскай губерні. Па яго плану дзве дывізіі павінны падысці к Брэст-Літоўску і 13 ліпеня авалодаць горадам, павярнуць на Кобрын, куды павінны былі падысці асноўныя сілы 3-й рускай арміі.

Дывізія Шчарбатава бліскуча выканала загад і к вызначанаму тэрміну заняла Брэст. 15 ліпеня 1812 года адбыўся бой у Кобрына. Заняў Брэстскую і Пружанскую дарогі войскі генерала Ламберта атакавалі Кобрынскі гарнізон французаў з поўначы і захаду. Асноўныя сілы 3-й арміі наступалі з поўдня і ўсходу, перарэзаў ворагу шлях.

Акружаныя з усіх бакоў саксонцы адступілі да цэнтру Кобрына і вырашылі абараняцца на развалінах форту, пабудаванага ў часы Паўночнай вайны з Карлам ХІІ. Пасля жорсткага бою саксонскі атрад капітуляваў. Пераможцам дасталіся 4 сцяга, 8 пушак, у палон здаліся два генералы, 76 афіцэраў, больш за 2 тыс. салдат. Па рапарту страты рускіх былі ў 77 параненых, 172 параненых, вораг страціў больш за 2 тыс. чалавек.

"Император Александр был оченьдоволен Кобринской победою. Генералу Тормасову была пожалована звезда ордена св.Георгия 2й степени и 50000 рублей, а его ближайшему помощнику графу Ламберту - украшенная алмазами сабля "За храбрость"; князю Мадатову - алмазные знаки ордена св.Анны 2й ст."

Генерал Рэнье, знаходзячыся каля Пінска даведваецца аб лёсе французскага атрада ў Кобрыне і адступае да Слоніма, дзе просіць дапамогі ў Напалеона.

15 ліпеня 1812 года каля в.Крыніца, Сухопаль і Роўбіцк адбыўся бой Тармасава з напалеонаўскімі войскамі. 19 ліпеня 3-я армія накіроўваецца ад Кобрына да Гарадца, акрамя таго былі высланы авангардныя атрады на Малеч і да Хомска

Напалеон дае загад аўстрыйскаму корпусу генерала Шварцэнберга павярнуць на Слонім і там аб’янацца з Рэнье. Такім чынам стваралася войска ў 40 тыс. чалавек. Корпус Шварцэнберга вярнуўся 22 ліпеня да Слоніма і рушыў на Косава, каб пагрозай Тармасаву забяпечыць адыход корпуса Рэнье.

Даведаўшыся пра гэта Тармасаў загадаў генералу Ламберу перайсці да Пружан, а генералу Чапліцу да Равяціч, прыкрыць магчымы шлях наступлення праціўніка. У гэты час Шварцэнберг атрымаў загад ад Напалеона узначаліваць усе войскі, якія дзейнічалі супраць арміі Тармасава і адкінуць яе на Валынь.


Генерал Ламберт

Генерал Шварцэнберг

Генерал Рэнье.

Аўстрыйцы фарсіравалі забалочаную пойму р.Ясельда. 27 ліпеня ў баі пад в. Сігневічы разбіў рускі атрад і рушылі праз Малеч на Пружаны. Туды рухаўся і 7-мы корпус Рэнье.

Зразумеўшы небяспеку для авангарда Ламберта, Тармасаў выступіў яму на дапамогу, але не паспеў.

Раніцай 29 ліпеня авангард саксонцаў атакаваў Ламберта ў Пружанах, які адступіў па дарозе Пружаны – Клетнае – Козій Брод да Гарадзечна. Дывізія Ламберта выканала загад генерала Тармасава – на некалькі дзён затрымала аўстрыйска-саксонскія войскі, дала магчымасць рускім першымі выйсці к Гарадзечна, дзе Тармасаў выбраў месца для будучага бою.

Уся дарога Пружаны-Гарадзечна была арэнай сутычак рускіх войск з наступаючым ворагам, асабліва ў в.Клетнае.

У гэты час у Гарадзечна ўжо знаходзіліся асноўныя сілы рускай арміі. Генерал Тармасаў, бачачы цяжкасць сітуацыі пад Гарадзечна, змог паставіць свае войска на выгадных пазіцыях: батальёны, палкі стаялі на ўзвышшах, перад якімі працякаў балоцісты ручай Гарадзечнянка, прыток Мухаўца. Праз яго можна было перапраўляцца толькі па двум гацям у Гарадзечна і Паддубна. Вытокі ручая знаходзіліся далёка ў лесе, які Тармасаў лічыў непраходным для конніцы, пяхоты і гармат ворага. Саксонскі жа патруль па прыбыцці знайшоў у гэтым лесе старую і залітаю вадою дарогу, якая праходзіла паблізу ў накірунку на Шарашова – Кобрын. Гэтая дарога мела вельмі важнае стратэгічнае значэнне.

30 ліпеня да рускай пазіцыі падышлі аўстрыйцы і саксонцы. Першыя сталі ў вёсак Гарадзечна і Харкі, другія – ў вёсак Паддубна і Кабін.

Адразу з маршу напалеонаўскія генералы пачалі атаку на рускія войскі. У другой палове дня Рэнье накіроўвае батальёны ў лес дзеля выпраўлення знойдзеннай дарогі, па якой ён хацеў спазаранку абыйсці і ўдарыць ў фланг левага крыла рускай арміі. Адначасова саксонскія войскі вялі прыкрываючыя атакі на плаціны. Тармасаў адгадаў задуму Ранье і Шварцэнберга, прыняў абарончыя меры, перакінуў з правага на левы фланг асноўныя сілы. Фронт баявых дзеянняў займаў 10 кіламетраў ў глыб і шырыну паміж Гарадзечна, Заўжоўе, Тэўлі і Шчарчова.

Раніца 31 ліпеня была ясная, сонечная. З абодвух бакоў ужо стаялі войскі гатовыя да бою. Часці саксонскай 21-й пяхотнай дывізіі пад прыкрыццём дэманстратыўна наступалі. Франтальная атака была адбіта, аднак за левым флангам рускіх пазіцый скрытна сабраўся ўвесь 7-мы корпус з 2-мя аўстрыйскім брыгадамі. Каля 10 гадзін Рэнье выйшаў з лесу на вышыні уздоўж гасцінца, імкнучыся адрэзаць рускім арміям шляхі адступлення на Кобрын. Тармасаў павярнуў усю армію фронтам на Захад, пакінуў супраць Гарадзечна толькі два палкі з артылерыяй. Саксонскія і аўстрыйскія драгуны паспрабавалі абысці левы фланг новай рускай пазіцыі але былі рассеяны кавалерыяй Ламберта паміж вёскамі Заўжоўе і Тэўлі.

Найбольш упарты бой адбываўся на вышынях правага берага на поўдзень ад Паддубна. Рускія беспаспяхова спрабавалі адкінуць праціўніка назад у лес. У другой палове дня ініцыятыва тут перайшла да саксонцаў. Іх атакі хоць і былі падтрыманы аўстрыйскай пяхотай з левага берага, але таксама безвынікова.

Саксонскаму корпусу Рэнье не ўдалася спроба абыйсці з правага боку войскі Тармасава. Накіраваныя ім атрады былі поўнасцю пабіты генэралам Ламбертам паміж вёскамі Заўжоўе і Тэўлі.

Тады аўстрыйскія войскі Шварйэнберга пашлі ў лабавую атаку праз балота ў вёскі Паддубна. Калі да рускіх пазіцый засталося 200 крокаў, рускія пайшлі ў атаку, апракінулі непрыяцеля і патапілі яго ў балоце.

Вось рапарт Тармасава імператару аб падзеях гэтага дня.

"Рапорт Государю Императору. Секретно.

…Неприятель, будучи числом больше, нежели вдвое меня сильнее, атаковал меня 31-го числа июля, при селении Городечне. Но храбростию войск Вашего Императорского Величества, неприятель был на всех пунктах отражен. Дело началось в 9 часов утри, продолжалось с чрезвычайным упорством чрез целый день и окончилось ночью. Неприятель по объявлению пленных, потерях более 5 тысяч убитыми и ранеными. С нашей стороны урон простираться может до тысяче пятисот человек.. Войска неприятельские предводительствуемы были: Австрийские - генералом князем Шварценбергом, саксонские - французским генералом графом Ренье. Австрийские , по показанию пленных офицеров, находилось 25 тыс., саксонских - 15 тысяч. Все усилия неприятеля оказались тщетыми. Воины Вашего Императорского Величества не уступили ему ни одного шагу, не дали ему ничем воспользоваться. ...О сем щастливом происшествии поспешаю всеподданейше донести, поставляя себе священным долгом свидетельствовать перед Вашим Императорским Величеством, что все генералы, штаб, обер- офицеры и низшие чины в сем упорном деле соревновались между собой в мужестве и неустрашимости. И неприятель, истоща все усилия принужден был оставить место сражения, где Армия Вашего Императорского Величества расположилась на биваках. А на завтра, в самый полдень, и в виду неприятеля, предприняла март свой к Кобрину, для закрытия линии своего сообщения..."

Больш чым 100 воінаў былі прадстаўлены да ўзнагарод.

Із рапарта А.П. Тормасава імператару Аляксандру:

"По дожу чести и справедливости повторюсь еще раз перед лицом Вашего Императорского Величества о мужестве всех генералов обер и штаб офицеров и нижних чинов в сем упорном сражении...

Генерал-майор князь Щербатов составлял с вверенной ему дивизией правый фланг в продолжении 14 часов беспрерывного пушечного и ружейного огня отличил себя особым присутствиемдуха и твердости.

Генерал-майор Бернадос, Корнилов и Башилов сражались с отличным мужеством, разделяя повсюду опасность со своими подчиненными.

Генерал-адъютант. граф Ламберт и генерал-майор Чаплиц командуя передовыми отрядами каждый раз по известной их предприимчивости показывали значительное искусство опытных генералов. .. Особенно похвалить. должен действия артиллерии нашей, кою распоряжался генерал-майор Сиверс.

Искусной стрельбе ее отдает справедливость и сам неприятель, признавая, что урон от огня артиллерии нашей был чрезмерен в сражении сем.”

А вось як апісвае ва ўзнагародным спісе генэрал-маёр Пор Бернадос гераічныя дзеянні сваіх воінаў, прапаршчыка Аляксея Антоненка, мушкецёраў Сцяпана Быкава, Мікалая Кайсарава і грузінскіх князёў Аксана Амереджібава:

"Во время действий с неприятелем происходившего сего года в 31 день июля, при селении Поддубье, при высылке в стрелки, они первые бросились в охотники,, ободряли прочих, и при том с мужеством и неустрашимостью поражали неприятеля. и бросались, при всяком случае, в штыки, до тех пор, покуда Антоненкова ранили в левую ногу..., Быкова - контузило ядром, в правую ногу, Койсарова – в левую ногу пулей навылет; а последний Амереджибов, приведя к полку двух пленных неприятелей, обратясь в свое место, не оставлял с рвением исполнять своего дела до окончания действия". "...Я должен отдать справедливость всем вообще, господам штаб и обер офицерам и нижним чинам полков Владимирского пехотного и 28-го егерского..., у всех на лице начертано было желание жить или со славою умереть за Отечество и .все исполняли долг службы и предопределения своего. Каковым единственно одним рвением, мужеством, храбростию,непоколебимостию и искусством каждого по своей частиЖ не дано было их на минуту поверхности над собою превосходным силам неприятеля.

Генерал-майор Бернадос".

Канец дня, стамленне войскаў безпаспяховасць нападаў прымусіла Шварцэнберга і Рэнье спыніць бой. Шварцэнберг, пераканаўшыся ў непазбежнасці адступлення рускіх, перакінуў на крайні правы фланг, у бок в.Тэўлі, свежую кавалерыйскую брыгаду генерала Фрэліха, якая павінна была стаць авангардам праследвання рускіх.

Генерал Тармасаў вырашыў адвесці свае малое войска ад Гарадзечна. Раніцай, пахаваў забітых ўдвух брацкіх могілках на пясчаных узвышшах у вёсак Паддубна і Харкі, руская армія, не спяшаючыся, на віду ў непрыяцеля, пакінула папярэднія пазіцыі і накіроўваючыся праз Кобрын і Дзвін, вярнулася на Валынь.

Саксонскія войскі рабілі спробы нападу на адыходзячую армію Тармасава, але значнага поспеха не мелі.

"Наконец решился неприятель на пространней равнине при селении Стригово ударить всей своей кавалерией на виду, но в сие время генерал-майор Удом со вверенным ему 38-м полком был выстроен в линию, встретил нападающих сильным ружейным огнем, так, что неприятель в большом замешательстве обратило назад, а кавалерия наша ударя на него нанесла ему большое поражение. После сего неприятель не смел более нападать стремительно, ибо находил во всех пунктах сильный для себя отпор".

Адыход сваёй 3-й арміі Тармасаў ваеннаму міністру тлумачыў яшчэ і тым, што:

"...край сей проходом австрийских и саксонских войск совершенно разграблен, все пусто. Жители, возмущенные Варшавской конфедерацией, скрылись в леса и болота, где находясь, преграждают сообщению войск, нападая на транспорты и партии, схвачивают курьеров, а на полях хлеб остается несжатым.

Транспортировка запасов по причинам чрезвычайно трудной дорога через болота Припятские, особливо при … дождливой погоде, не только, затруднительна и медленна, но почти невозможна.»

Все сии соображения и оказавшийся после многих сражений недостаток в военном снаряжения, понудили меня вступить в пределы Волынской губернии и ожидать присоединения войск Дунайской Армии"

Напалеон быў не задаволены боем , вялікімі стратамі сваёй арміі. Спачатку ён хацеў адлучыць Шварцэнберга ад кіравання аўстрыйскім корпусам. Але пад уплывам перавялічаных данясенняў ў мясцовым друку аб падзеях пад Гарадзечна на карысць напалеонаўскіх войскаў, ён змяніў свае рашэнне. Хутка Шварцэнберг стаў фэльдмаршалам. Вось як апісвалі падзеі французскія часопісы:

“В начале этого месяца генерал Тормасов, собрав все наличный силы, двинулся на Гродно и остановился на разделении дорог, идущих на Гродно и Слоним, намереваясь с боем переправиться через Ясельду. Вспомогательный австрийский корпус князя Шварценберга и 7-й саксонский генерала Ренье двинулись против неприятеля. Сначала разбили его под Пружанами, а затем в оврагах под Клетно, после чего догнали на отличной позиции на Городечно и Поддубно и принудили к новому бою. Быстрым натиском выбили они врага из всех позиций, лишь ночь спасла его от полного разгрома. Это сражение произошло 12~го числа. На. другой день союзная войска еще продолжали преследовать бегунок врагов и разгоняли вощу, где бы они ни останавливался. Вскоре затем неприятель оставил наш город и отступил на Дивин. Эти стычки обошлись русским в 3.000 убитых и раненых, 500 взятых в плен. После сражения 12-го числа било привезено более 300 повозок раненых и больных, в числе которых был генерал Парников. На месте боя осталось гораздо большее количество раненых. Все враля приносят юс на наши перевязочные пункты. Победители не перестают гнать русских. Следует ожидать, что скоро Волынь станет театром новых военных действий".

Войскі Тармасава прыцягнулі да сабе вялікія сілы французаў, чым перашкодзілі французам правядзенню некаторых наступальных аперацый.

Пасля Кобрынскай і Гарадзечанскай бітваў на тэрыторыі Брэстчыны адбывалася шмат сутычак з французамі арміі пад кіраўніцтвам новага камандуючага Чычагава. Гарады Брэст, Кобрын, Пружаны і іншыя пераходзілі па 4-5 разоў з рук у рукі.

7 верасня Шварцэнберг пераправіўся цераз Заходні Буг і адышоў да Брэста. З Пецярбурга рускай арміі паступае загад ісці на Мінск, але Чычагаў заняўшы Брэст тут партызаніў. Толькі 18 кастрычніка армія Чычагава накіроўваецца праз Пружаны на Слонім пакінуўшы ў Брэсце вайсковую групу Остэн-Сакена. Шварцэнберг таксама рухаецца на Слонім. Аднак актыўнасць дзеянняў Остэн-Сакена вымусілі яго вярнуцца. Пад час выгнання французаў з тэрыторыі Брэстчыны найбольш вялікія сражэнні адбыліся каля мястэчка Шарашова Пружанскага і мястэчка Клейнікі Брэсцкага уездаў.Пасля паражэння Напалеона, яго галоўных сіл, Шварцэнберг адступіў ад Слоніма на Беласток і Варшаву

15 кастрычніка Чычагаў падзяліў сваю армію на дзве часткі, пачаў рухацца з Брэста праз Пружаны – Слонім – Мінск да Бярэзіны. Калі Шварцэнбергу стала вядома аб выступленні Чычагава з Брэста, ён пераправіўся праз Буг і хуткім маршам пайшоў да Ваўкавыска.

У сваю чаргу, генерал Сакен, даведаўшыся аб выступленні аўстрыйцаў, тэрмінова пачаў рухацца да Высокалітоўска, з мэтай «атаковать, где можно неприятельский арьергард и поодиночке корпусы, если к тому представится случай, но отступать от превосходных сил»

Меж тым аўстрыйскі корпус Шварцэнберга падыходзіў да Ваўкавыска, а саксонцы, прыкрываючы яго на маршы набліжаліся да Свіслачы і Поразаву.

К гэтаму часу генерал Сакен, разабраўшыся ў абстаноўцы, хутка пачаў рухаць свае войскі ўздагон за саксонскім корпусам генерала Рэнье. Маршам рускія войскі прайшлі Белавежскую пушчу , вёску Рудня і 31 кастрычніка дагналі ворага каля мястэчка Поразава і перадавыя атрады ўступілі ў бой з праціўнікам у вёскі Гарнастаевічы, аднак саксонцы, ухіляясь ад вялікага сражэння, хутка адышлі да Ваўкавыска. Сакен вырашыў атакаваць саксонцаў.

Але на дапамогу Рэнье падыйшоў корпус Шварцэнберга і рускі генерал Сакен вымушаны быў адступаць да Брэста. Пераправіўшыся праз Мухавец ён адцягнуў увагу сваіх праследавальнікаў ад Дунайскай арміі Чычагава. Рэнье следваў за Сакенам на Любань, а Шварцэнберг падыйшоў д а Кобрына, дзе атрымаў загад Напалеона ісці на Мінск.

У выніку напружанных баёў варожыя войскі напалеона былі выгнаны з тэрыторыі і Брэстчыны і Беларусі.

Нашэсце французаў прынесла вялікія разбурэнні на тэрыторыі Пружанскага павета.

Асабліва пацярпелі Брэст, Кобрын. Пад час бою пад Гарадзечна былі разбураны вёскі Паддубна, Харкі і само Гарадзечна

Не пазбеглі гэтага лёсу і Пружаны. У канцы 1813 года гродненскі губернатар дае распараджэнне казённай палаце выехаць і разабрацца ў становішчы на тэрыторыі Пружанскага павета. 14 снежня 1813 года прыбыўшымі ў уезд саветнікамі палаты Максімовічам і Абнінскім быў напісаны рапарт:

«Часть пружанских обывателей с голоду и несостоятельности разошлась по другим местам, а между оставшемся развилась какая-то заразительная болезнь со смертельным исходом.

В результате из числившихся в Пружанах по ревизия 1811 года 536 мужских душ осталось на лицо 202, трагическое положение которых усугубляется исполнением земских повинностей, уплатой податей к недоимок прежних лет за полное до последней ревизии число душ.

Причины бедствия:

I) по случаю бивших военных действий в прошлом 1812 году почти половина урожайного хлеба пропала ко поле, а собранный вместе с запасом прежних лет неприятелем забран;

2) на сей год не имели возможности засеять всей земли, и осталось пустопорожнего более половины;

3) нынешнего урожая с проходом войск не имели жители времени собрать, и по мокрому лету сенокосы затоплены и сгнили;

4) весь рогатый скот, в малой части оставшийся от неприятельских заборов, как рабочий, так и для пищи бывший, от падежа выпал так, что на весь город не более имеется как 30 штук, и лошадей токе число;

5) имущество жителей неприятелем потреблено и много жилых домов сожжено, словом, остались они без всякого состояния и промысла в самобеднейшем положении.

Сие несчастное состояние жителей христиан и разорение его неприятелем через пятивременное его посещение города заставляет нас просить остановить снятие недоимки, накопившейся о прежних лет провианта и фуража. С убывших более 300 душ просил подати не брать, а исполнять повинности о оставшихся 302 душ и оказать разоренному городу и уезду защиту и покровительство".

Французкія войскі не толькі разбуралі, але і праводзілі мабілізацыю асоб мужчынскага полу. У Пружанскім павеце было з мясцовых жыхароў мабілізавана ў рэкруты 214 чалавек, 83 накіравана ў кавалерыю, 197 – у жандармы,60 – ў гвардзію. На іх содержаніе было із’ята ў насельніцтва 754 адзінкі амуніцыі, 36 тулупаў.

Агульныя страты ўезду ад вайны склалі 700 тысяч рублёў.

Толькі к 1818 году былі адноўлены вёскі Паддубна, Жабін, Харкі.

На сустрэчах і ў перапісцы з годненскім губернатарам генерал Тармасаў неаднаразова выказваў думкі аб увекавечанні Кобрынскай і Гарадзечанскай бітваў.

У гэты перыяд пастаянная палата гродненскага генерал-губернатара ўнесла прапанову пабудаваць храм у Гарадзечна ў памяць аб падзеях вайны 1812 года. Арганізацыя работ па яго будаўніцтву была паручана гарадзечанскаму памешчыку Шэмету.

У 1825 годзе на прастольнае свята Пакрова адбылося адкрыццё цэрквы. Гэта было вялікая манументальная пабудова величнасць якой надвалі 12 калон, якія сімвалізавалі 1812 год.

 

 

Яндекс.Метрика