На главную сайта   Все о Ружанах

 

ПАЎСТАННЕ
1830-1831 ГОДА.

См. этот текст в переводе на русский язык.


Лелявель –
кіраўнік паўстання
1830-31 гг.

У канцы 20-х гг. XIX ст. нацыянальна-вызваленчы рух, узброены ідэяй незалежнасці Рэчы Паспалітай, уступіў у новую фазу свайго развіцця. Нетрываласць у самой аснове саюза паміж самадзяржаўнай Расіяй і канстытуцыйнай Польшчай, невыкананне палажэння, зафіксаванага Венскім кангрэсам пра магчымасць "распаўсюджвання свабоды (канстытуцыі) на ўсёй тэрыторыі былой Польшчы ў межах 1772 г.", сістэматычнае парушэнне правоў і свабод, гарантаваных канстытуцыяй 1815 г., вяло да рэзкага абвастрэння супярэчнасцей паміж Расіяй і Царствам Польскім.

У снежні 1828 г. у Варшаве ўзнікла тайнае ваеннае Таварыства падхарунжых. Таварыства планавала забойства Мікалая I пад час яго каранацыі ў Варшаве (май 1829 г.) і захоп улады. Непасрэдна падштурхнулі да паўстання рэвалюцыйныя падзеі ў Франціі і Бельгіі (ліпень 1830 г.).

Мікалай I планаваў кінуць на разгром рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Еўропе армію Царства Польскага і Літоўскі асобны корпус. Аб гэтых планах стала вядома ў Варшаве, і кіраўнікі апазіцыі адчулі. што далей адцягваць паўстанне нельга. У ноч на 29 лістапада 1830 г. у Варшаве курсанты школы падхарунжых захапілі арсенал. Іх падтрымала большасць насельніцтва. Вялікі князь Канстанцін Паўлавіч, фактычны намеснік імператара ў Царстве Польскім, дзейнічаў нерашуча, а потым увогуле прыняў рашэнне аб адводзе расійскіх войскаў з польскай тэрыторыі.

У паўстанцкім руху вылучыліся дзве асноўныя плыні: кансерватыўная на чале з арыстакратам А. Чартарыйскім і рэвалюцыйная, так званая "левіца", сярод кіраўнікоў якой найбольш актыўную ролю адыгрываў I. Лялевель. Кансерватары баяліся ўзмацнення народнага руху ў ходзе паўстання, а таму і не лічылі патрэбным здзяйсненне грунтоўных сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў. Яны вырашыць канфлікт арыстакраты прапаноўвалі дыпламатычным шляхам.

Асноўная ідэя праграмы "Патрыятычнага таварыства", так званай "левіцы", заключалася ў барацьбе за незалежнасць, аднаўленне Рэчы Паспалітай 1772 г. як цэнтралізаванай дзяржавы. "Левіца" выступала адзінай палітычнай сілай, сацыяльная праграма якой улічвала інтарэсы падатковых саслоўяў. У змаганні з расійскім самадзяржаўем яна разлічвала на польскі народ.

Кіраўніцтва паўстаннем сканцэнтравалася ў руках кансерватыўных дзеячаў, якія спачатку спрабавалі наладзіць перамовы з Мікалаем I, але безвынікова. У студзені 1831 г. сейм дэтранізаваў Мікалая I з польскага прастола.

Многія паслы разумелі неабходнасць тэрытарыяльнага пашырэння паўстання на заходнія губерні Расіі. I. Лялевель настойваў на тым, што польская армія павінна пачаць рух на ўсход і дапамагчы сваім братам скінуць прыгнёт расійскага царызму. Але толькі з пачаткам паўстання на землях былога ВКЛ на разгляд сейма былі вынесены пытанні аб палітычных адносінах паміж Царствам Польскім і ВКЛ у будучай дзяржаве. Толькі 1 мая Нацыянальны ўрад прыняў рашэнне аб дапамозе жыхарам беларуска-літоўскіх зямель.

На тэрыторыі Беларусі непасрэдная падрыхтоўка да паўстання пачалася ў студзені 1831 г.: вусная агітацыя, распаўсюджванне пісьмовых адозваў, збор сродкаў і зброі. Акцэнт пры гэтым рабіўся на цяжкае становішча краю. Насельніцтва заклікалі ўзяць у рукі зброю. Але ніякіх канкрэтных абяцанняў, як палепшыць становішча насельніцтва, не гучала.

За развіццём падзей на Беларусі ўважліва сачылі ў Пецярбургу. У снежні 1830 г. у Віленскай, Гродзенскай, Мінскай губернях і Беластоцкай вобласці было ўведзена ваеннае становішча. У пачатку красавіка з войскаў, размешчаных каля Брэста і Гродна, і рэзервовых часцей была сфарміравана спецыяльная армія. Яна прызначалася для прадухілення паўстання на тэрыторыі ВКЛ. Паміж Царствам Польскім, літоўскімі і беларускімі губернямі была абмежавана сувязь, уведзена цэнзура перапіскі, узмацніўся паліцэйскі нагляд нядобранадзейных высылалі ў глыб Расіі. Секвестру падвяргаліся маёнткі тых памешчыкаў, якія з пачатку паўстання знаходзіліся ў Царстве Польскім. Але прынятыя меры не змаглі прадухіліць пашырэнне паўстання на Беларусь.

На тэрыторыі Брэстчыны ў вялікіх населеных пунктах стаялі узмоцненыя гарнізоны войск Літоўскага корпуса. Яго камандзір, генерал-ад’ютант Розен, які ахоўваў масты праз Буг, сачыў за тым, каб паўстанскія атрады не з’яўляліся з боку Польшчы. Мясцовая шляхта, якая магла падтрымаць паўстанне рознымі спосабамі выдалялася адсюль.

Список с предписания Господина Корпусного Командира 6-го пехотного корпуса Генерал-Адьютанта и кавалера барона Розена 1-го Господину Гродненскому Гражданскому губернатору от 12 апреля 1831 г.

По дошедшим до меня сведениям, с Кобринского повета заметно некоторое беспокойство и говорят о возмущении долженствующем вспыхнуть через несколько дней. Уездного Маршала, Капитана Исправника исправляющего должность и Городничего и почти всех чиновников и дворян считают весьма не благонадёжными, в особенности же Исправника. Имея повеление Господина Главнокомандующего принимать меры для обеспечения спокойствия, действуя на праве командира отдельного корпуса в Уездах, коих сообщение прервано с Военным Губернатором, а по сему извещая о сем Господина Генерал-Адъютанта Храповицкого, я прошу его о назначении какого либо другого в должность Городничаго, на всякий же случай командирован мною в Кобрин эскадрон Литовского Уланского Полка, которым там и останется на некоторое время о чем считаю нужным уведомить и Ваше Превосходительство прося о содействии Вашем в смене…

Генерал-Адъютант Розен

У студзені 1831 г. для кіраўніцтва паўстаннем быў створаны Віленскі цэнтральны камітэт. Камітэт прызнаваў вяршэнства Варшаўскага ўрада і не праяўляў асаблівай ініцыятывы. Камітэт займаўся зборам грашовых сродкаў на паўстанцкія мэты, арганізацыяй майстэрні па вырабу зброі, спрабаваў каардынаваць дзейнасць павятовых камітэтаў. Але ў яго не было выразнай лініі паводзін і праграмы дзеянняў.

Вясной 1831 г. у Беларусі склалася вельмі напружаная палітычная сітуацыя. Перадыслакацыі расійскіх вайсковых кантынгентаў, рэквізіцыі на патрэбы вайны вялі да пагаршэння і так дрэннага становішча значнай часткі насельніцтва. Адпаведную рэакцыю выклікалі чуткі аб поспехах польскай арміі. Да таго ж, у многіх рэгіёнах Беларусі не было расійскіх вайсковых сіл. Яны рушылі на захад. Таму шляхта Віленшчыны і Міншчыны скарыстала зручны момант.

У красавіку 1831 г. узброенае выступленне ахапіла Ашмянскі і Свянцянскі паветы Віленскай губерні, Вілейскі і Дзісненскі паветы Мінскай губерні. 3 першых дзён праявіліся асаблівасці ў арганізацыі паўстанцкай улады і ўзброеных сіл, якія істотна адрознівалі яго ад паўстання ў Царстве Польскім.

У кожным павеце выбіраўся паўстанцкі ўрад і абвяшчалася мабілізацыя. У выпадку перамогі ў кожным павеце стваралася асобнае апалчэнне і паўстанцкае кіраўніцтва (з прадстаўнікоў буйной і сярэдняй шляхты), якое толькі часткова падпарадкоўвалася Віленскаму цэнтральнаму камітэту. Па сутнасці, дзейнасць павятовых паўстанцкіх органаў вызначалася канкрэтнымі мясцовымі абставінамі, што прыводзіла да пэўнай неаднастайнасці іх структуры. Паўстанцкія ўлады неадкладна абвяшчалі акты паўстання, прыводзілі насельніцтва да прысягі, абвяшчалі набор рэкрутаў; шляхце, якая далучалася да паўстання, гарантавалі захаванне ўсіх правоў. Сялян і мяшчан заклікалі рашуча ўзяцца за зброю і адстойваць "сваю" новую ўладу. У адпаведнасці з Актам паўстання абвяшчалася "вольнасць і роўнасць па праву".

Цэнтрам паўстання на Гарадзеншчыне была Белавежская пушча. Там дзейнічала тры паўстанцкія аддзелы, у якіх было каля 1000 чалавек.

Адзін з паўстанцкіх аддзелаў быў створаны галоўным ляснічым Яўгенам Ронка. Ён паходзіў са швейцарскай сям’і, але паланізаваўся, ажаніўшыся на польцы. У 1831 годзе ўступіў у арганізацыю паўстанцаў, якую стварыў сакратар губернатара Томаш Краскоўскі. Ронка стварыў атрад стральцоў (каля 300 чалавек) з лясной варты пад кіраўніцтвам Якуба Шрэттэра, падпарадкаванага яму ляснічага. Ваявалі з пераменным поспехам, перазыходзячымі рускімі войскамі выцясняліся з пушчы. У канцы мая 1831 гада Ронка далучыў частку сваіх стральцоў да корпуса генерала Хлапоўскага, а частка (каля 100 чалавек) засталася пад кіраўніцтвам Шрэттэра засталася ў пушчы і ў канцы ліпеня далучылася да генерала Дэмбінскага.

У Белавежскую пушчу ў атрады Нямцэвіча і Ронка збегла шмат памешчыкаў і шляхты Брэсцкага уезда. Аб гэтым сведчыць наступны дакумент:

“По разным сведениям Господина Главнокомандующим Действующею Армиею полученным о сборе Оружия и Злонамеренных замыслах некоторых жителей в Беловежской Пуще и Пружанском уезде. Его Сиятельство изволит приказать мне, немедленно отправить туда самым тайным образом для открытия всего на месте и для захвата Главных Зачинщиков, достаточную Квалерийскую Команду, в исполнение чего и Командирован мною вчерашняго числа по направлению к Шерешеву Генерального Штабу Подполковника Горский с двумя Эскадронами Волынского Уланского полка и несколькими казаками, которого и снабдил я нужными сведениями для исполнения сего поручения по вновь полученным мною известиям. Многие Пружанские чиновники и помещики под видом предосторожности от Холеры никого не пускают к себе в имении. Кроме принадлежащих к Шайкам. Теже самые слухи дошли до меня и о Кобрине где как говорят даже почти все Чиновники и должностные Дворяне разъехались также под видом спасения от Холеры и действительно посторонних к себе не допускают и сами к должностям в город не являются.”

“Ведомость О Помещиках и Шляхте, отлучившихся с Брестского уезда в Беловежскую пущу и участвовавших в Мятеже

 

Имя и название бежавших С какого имения и какого числа бежали
1. Бывший Брестский предводитель дворянства Карл Немцевич Отлучился с города Гродно
2. Феликс Иосиф Александр Сыновья Брестского уездного хорунжия помещика Понихвицкого С имения Щитники помещика Понихвицкого 29 числа мая ночью бежали
3. Болеслав сын помещика Александра Бухавецкого Отлучился из города Гродно
4. Стемковский эконом Из имения Пелище помещика Лясковского 4 марта
5. Яков Стржижевский, эконом с братами С имения Бабичи помещика Керножицкого 5 мая
6. Юльян Матушевич сын помещика Проспера Матушевича С имения Ступичево
7. Феликс Кринежи, эконом С имения Свищёво Клокоцкого 11 июня
8. Селезий Гарчинский, ксендз Мариянского Расноснского Монастыря С местечка Раснай с Монастыря Апреля месяца 1831 и неизвестно находиться.

 

Яшчэ адзіным атрадам, які дзейнічаў у пушчы быў Самуэль Ружыцкі. У пачатку 1831 года ён са створанным палком прыбыў у Варшаву. Там, атрымаўшы загад, пачаў рухацца на Палессе, але яго паход, скончыўся ў Белавежскай пушчы. 6 ліпеня Ружыцкі з аддзелам у 1000 шабель выступіў у накірунак Палесся. Аднак у Высока-Літоўске і Бельске стаялі моцныя гарнізоны і таму ён вымушаны быў рухацца ў бок Белавежскай пушчы. 24 ліпеня Ружыцкій перарэзаў камунікацыі паміж Брэстам і Гродна. Ім быў узяты ў палон генерал Панюцін, які ехаў заняць пасаду начальніка штаба арміі Паскевіча. Руская пяхота і кавалерыя (драгунскі полк) стараліся адбросіць паўстанцаў за Буг, але гэта ім не ўдалося і Ружыцкі дабраўся да Белавежскай пушчы. 25 ліпеня адбыўся бой у пушчы пад вёскай Лясное. Пазіцыі паўстанцаў знаходзіліся на гары і аддзяляліся ад рускіх ракай Лясная. Сілы корпуса Ружыцкгага складалі каля 900 чалавек: эскадрон Калішскага рэзерву, татарскі атрад з 40 коней, атрад стралкоў Кушла ў 250 чалавек, пешы атрад афіцэраў і унтэр-афіцэраў палкоўніка Абуховіча, а таксама батарэя капітана Кінаста з двума пушкамі. Рускія сілы, якімі кіраваў генерал Боглен, былі значна большыя, і апасля бою Ружыцкі аставіў пазіцыі і пачаў адыходзіць у паўночным накірунку, дзе выпадкова сустрэўся з корпусам генерала Дэмбінскага

Спрыяльныя ўмовы для паўстання былі і ў іншых беларускіх губернях, але шляхта ў ім не прыняла ўдзелу. Сваю ролю тут адыгралі як папярэднія меры расійскіх уладаў, так і боязь шляхты выклікаць стыхійны сялянскі рух. Урад прымаў захады, каб не дапусціць аб'яднання шляхецкага руху з сялянскім. У красавіку 1831 г. з'явіўся ўказ, якім прадугледжвалася падсуднасць шляхціцаў-паўстанцаў ваеннаму суду з канфіскацыяй іх маёмасці. Сялянам-паўстанцам абяцалі памілаванне, калі яны складуць зброю і вернуцца дамоў.

3 канца мая 1831 г. паўстанне на беларускіх землях уступіла ў новы этап, што было звязана з падыходам польскай рэгулярнай арміі. Першым на тэрыторыю Беларусі ўступіў атрад Д. Хлапоўскага (820 чалавек). Атрымаўшы шэраг перамог у невялікіх баях (пад Гайнаўкай, Лідай і інш.), атрад Хлапоўскага папоўніўся зброяй і людзьмі. У хуткім часе атрад налічваў ужо каля 5 тыс. чалавек.

Набліжэнне польскіх войскаў выклікала хваляванні ў Лідскім, Навагрудскім, Пружанскім, Кобрынскім і Слонімскім паветах Гродзенскай губерні. 3 самага пачатку ўступлення польскай рэгулярнай арміі на тэрыторыю Белавежскай пушчы, дзеянні паўстанцаў (да 800-1000 чалавек) сталі больш інтэнсіўнымі і рашучымі. Яны сур'ёзна пагражалі камунікацыям расійскай арміі, якая ваявала на тэрыторыі Царства Польскага. На задушэнне паўстання ў Белавежскай пушчы ўлады кінулі значныя вайсковыя сілы, і ў хуткім часе ачагі супраціўлення былі знішчаны.

У пачатку чэрвеня на тэрыторыю Віленскай губерні ўступіў 12-тысячны польскі корпус, які ўзяў накірунак на Вільню. Штурм Вільні пачаўся 19 чэрвеня. Сілы былі няроўныя, рускія войскі, якія налічвалі каля 40 тыс. чалавек, лёгка адбівалі атакі. Страціўшы ў бітве каля 2 тыс. чалавек, паўстанцы адступілі. Сярод іх пачалася дэмаралізацыя і дэзерцірства. Рэшткі экспедыцыйных і мясцовых атрадаў пакінулі Беларусь, частка з іх перайшла ў Прусію і склала зброю. Толькі атрад генерала Г. Дэмбінскага (каля 4 тыс. чалавек) здолеў адысці ў Гродзенскую губерню.

Пры набліжэнні корпуса Дэмбінскага ў Навагрудскім і Слонімскім паветах пачалося паўстанне пад кіраўніцтвам павятовага маршалка Я. Кашыца. У ім прымалі ўдзел не толькі шляхціцы, але і сяляне. У Навагрудку паўстанцы (400 чалавек) далучыліся да атрада Дэмбінскага і разам з ім пакінулі горад.

Пасля адыходу з тэрыторыі беларускіх паветаў польскай арміі паўстанне на землях былога ВКЛ пайшло на спад, але партызанская вайна асобных атрадаў не спынялася да восені 1831 г. I толькі звесткі пра падзенне Варшавы прымусілі разысціся тыя атрады, якія да гэтага часу яшчэ знаходзіліся ў лясах.

У тым, што паўстанне 1830-1831 гг. на Беларусі пацярпела паражэнне, былі свае прычыны. Неразуменне сялянскага пытання і недастатковы ўлік рэлігійных асаблівасцяў прывялі да таго, што надзеі на шырокі ўдзел у паўстанні падатковых саслоўяў не спраўдзіліся. Не адчуўшы рэальнага паляпшэння свайго становішча, сялянства ў асноўным засталося абыякавым да палітычнай праграмы паўстанцаў. Сітуацыя ўскладнялася і тым, што ў самім кіраўніцтве на тэрыторыі ВКЛ не існавала адзінства і ўзгодненасці. Стварэнне часовых павятовых органаў не прывяло да ўзнікнення адзінага ўрада, якому падпарадкоўваліся б усе мясцовыя структуры. Не спраўдзіліся надзеі беларускіх паўстанцаў і на падтрымку польскай рэгулярнай арміі.

Пасля падаўлення паўстання значныя змены адбыліся і ў палітыцы царызму ў Беларусі. Страціўшы давер да польскай і спаланізаванай мясцовай шляхты, ён узяў курс на яе аслабленне, выкараненне паланізму і паслядоўную русіфікацыю краю. Першым крокам у гэтым напрамку было пакаранне ўдзельнікаў паўстання. У адпаведнасці з указам цара ад 6 мая 1831 г. ва ўсіх губернях, ахопленых паўстаннем, былі створаны следчыя камісіі, якім даручалася вызначыць ступень віны ўдзельнікаў паўстанцкага руху. Тых, хто быў прыцягнуты ў паўстанцкія атрады прымусова, або на працягу месяца пасля апублікавання ўказа добраахвотна з'явіўся з пакаяннем, камісіі ад адказнасці вызвалялі. Шляхцічы, якія свядома ўдзельнічалі ў паўстанцкім руху, садзейнічалі яго пашырэнню і прымалі ўдзел ва ўзброенай барацьбе, аддаваліся пад суд. Іх памесці канфіскаваліся, сем'і высылаліся ў Сібір. Асобы недваранскага паходжання аддаваліся ў салдаты або ў арыштанцкія роты. Сем'і іх таксама высылаліся ў Сібір або іншыя аддаленыя губерні Расіі. Усяго ў Беларусі (у сучасных граніцах) да 1837 г. было канфіскавана 115 памесцяў з 38 544 сялянамі мужчынскага полу. Усе яны былі перададзены ў дзяржаўны зямельны фонд.

Спіс удзельнікаў паўстання 1830 года на Пружаншчыне:

1. Антусевич Александр, бывший письмоводитель Пружанской Городской Полиции, был в шайке образовавшейся в Беловежской пуще, находится в неизвестной отлучке, дом в Гродно продан.

2. Блондович Брестского у., участник шайки в Беловежской пуще и по разбитию в неизвестной отлучке, имения не оказалось.

3. Борейша Наполеон, помещик Пружанского у.

4. Борейша Игнатий, родной брат, служивший ранее в уланском герцога Нассауского полку унтер-офицером, уволен с чином 14 класса, добровольно присоединились к Пусловскому, где Наполеон неизвестно, Игнатий пришёл в свой полк, где когда-то служил, заявил, что был в плену.

5. Буховецкий Александр, сын помещика Брестского у., деятель мятежников в Беловежской пуще, потом присоединился к Тышкевичу и Хлаповскому и ушёл с ними в Виленскую губернию, бежал за границу, имения нет.

6. Гарчинский Селезий, священник Марианского ордена Брестского у., присоединился к шайке в Беловежской пуще, местонахождение неизвестно, имения нет.

7. Грик Карл, крестьянин Пружанского у., Беловежский лесничий, присоединился к шайке и потом в отряде Дембинского (брал в плен офицера Бардаковского), отдан в солдаты Кавказского корпуса.

8. Завадский Павел, крестьянин Пружанского у. деревни Новики помещика Окулича, был в шайках всё время революции, отдан в солдаты Кавказского корпуса.

9. Зычулевич Иван, крестьянин Пружанского у. помещицы Замойской, бежал из Динабургской крепости, но пойман в Пружанском у.

10. Карпович Пётр, крестьянин Пружанского у. помещицы Анджейковичевой, в шайке Пусловского, пленён и отправлен в Динабургскую крепость, водворён на прежнее жительство.

11. Козловский Семён, крестьянин Пружанского у. деревни Малеч помещика Жуковского, по уговору писаря Липницкого присоединился к Пусловскому, пленён под Невмянами, водворён на прежнее жительство.

12. Кот Павел, крестьянин Пружанского уезда, добровольно ушёл в Беловежскую пущу, но, не найдя мятежников, пошёл в Варшаву, вступил в 5-й линейный полк, отдан в солдаты Кавказского корпуса.

13. Крживоблоцкий Игнатий, помещик Пружанского у., бывший уездный судья, присоединился к мятежникам, не возвратился.

14. Кунцевич Викентий, крестьянин Пружанского у., добровольно присоединился к мятежникам, служил в 1-м уланском полку, неоднократно был в сражениях, перешёл в Пруссию, бежал в Царство Польское, снова сражался, отдан в солдаты Кавказского корпуса.

15. Пусловский Феликс, сын помещика Пружанского у., состоял в Виленском училище, присоединился к мятежникам, находится за границей.

16. Пуховский Венантий, шляхтич Пружанского у., укрылся в Пруссии, имения нет.

17. Ронко Евгений, окружной лесничий Пружанского у., организовал шайку в Беловежской пуще, местонахождение неизвестно.

18. Скродский Антон, помещик Пружанского у., бывший уездный судья, сносился с мятежниками в Беловежской пуще, хотел организовать такой же отряд в Кобринском уезде, воспрещено отлучаться из имения.

19. Смецюх Иосиф, крестьянин Пружанского у., бежал в Царство Польское, присоединился к мятежникам, попал в плен, бежал в Беловежскую пущу, схвачен, отдан в солдаты Кавказского корпуса.

20. Федорович Трофим, крестьянин Пружанского у. деревни Потцыничи.

21. Шретер Богуслав, шляхтич Пружанского у., бежал в Беловежскую пущу, местонахождение неизвестно, имения нет.

22. Шретер Антон

23. Шретер Пётр

24. Шретер Иосиф

25. Шретер Иван бежал в Беловежскую пущу.

26. Юзефович Казимир, из г. Пружаны, местонахождеие неизвестно, имения нет.

27. Яблоновский Симон, крестьянин Брестского у. имения Горошин помещика Шаплинского, бежал в Беловежскую пущу, отдан в солдаты Кавказского корпуса.

28. Якубовский Михайло, крестьянин Пружанского у. помещика Влодека, в шайке Ромарино, отдан в солдаты Кавказского корпуса.

Список шляхты и крестьян отлучившихся из своих жилищ и находившихся в шайках мятежников, а потом добровольно возвратившихся

Имя и прозвание возвратившихся лиц, находившихся было в отлучке Число людей
С имения Блудни помещика Здзеховского возвратились из отлучки дворовые люди Станислав Бродский, Франц Бродский и Адам Самойлович 3
С имения Кабаки помещика Влодека возвратился дворовый человек Григорий Макаревич 1
С имения Здзитов помещика Микульского возвратился дворовый человек Якуб Чих 1
С имения Березы ксендзов Картузов возвратились люди Викентий Белевич, Иосиф Товпик, Фёдор Касперович, Михайл Попко, Андрей Товпик и Андрей Кожухович 6
С имения Сельца графини Замойской возвратился шляхтич Иосиф Богушевич 1
С имения Яскевичи возвратился шляхтич Иван Чеховский 1
Кобринского уезда с имения Городца помещика Врейта возвратился человек Якуб Илюкевич 1
С имения Ключ Пружанский помещика Швейковского возвратился ткач Охрим Гиль 1
Итого 15

 

Спіс людзей, якія знаходзіліся пад наглядам паліцыі пасля падаўлення паўстання як палітычна ненадзейныя:

 

Пружанский уезд

1. Помещик, бывший Пружанский Земско-Поветовый судья Алоизий Керножицкий, 31 год, по распоряжению начальника губернии 19 августа 1823 г., живёт в собственном имении Ровбицк, занимается хозяйством, семейства не имеет.

Член Наукового общества, действовавшего в Свислочской гимназии

2. Помещик, бывший председатель Пружанского Земско-Поветового Суда Михаил Булгарин, 34 года, по распоряжению начальника губернии от 11 декабря 1823 г., часто ездит в Царство Польское и устраивает сборища с прочей молодёжью под предлогом охоты, имеет жительство в имении своём Чахец, занимается хозяйством, имеет семейство, которое при нём.

3. Помещик Иосиф Лей, 30 лет, имеет жительство в имении Михновичах, занимается хозяйством, семейства не имеет.

4. Бывший ученик Свислочской гимназии, а ныне священник Городечненской Приходской Церкви Андрей Курганович, 30 лет по предложению начальника Гродненской губернии 30 сентября 1824 г., имеет жительство в имении Городечной Гуть и состоит при приходской церкви, семейство имеет и оное при нём.

Андрей Курганович являлся членом тайного Морального общества, которое действовало в Свислочской гимназии в начале 20-х годов. Похоже, он был братом известного польского филолога Томаша Кургановича, родившегося в Бресте.

5. Помещик Людвик Малаховский, 29 лет, по распоряжению начальника Гродненской

Жёсткие полицейские меры с тотальной слежкой не смогли полностью подавить патриотические настроения берестейской шляхты, которая приняла затем активное участие в восстании 1863 года.

 

Яндекс.Метрика